творы:еўдакія-лось:еўдакія-лось-буду-асілкам
Гэта старая версія дакумента!
Еўдакія Лось — Буду асілкам
Гэй, гадзіннічак,
Хадзі!
Гэй, будзільнічак,
Будзі!
Буду, буду
Ўставаць,
Фіззарадку
Пачынаць.
Па дыванчыку-гулянчыку
Мар-шы-ра-ваць!
Вось гантэлі, вось мячы.
Ты, гадзінічак,
лічы:
раз-два,
Цік-так, –
Што не гэтак,
Што не так?
Крок спартыўны,
Гарт сталёвы,
Вось эспандар
Нацягну!
Набяруся сіл –
Падкову
Я адной рукой
Сагну!
Падобныя старонкі
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
- еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-буду-асілкам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1