творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-шчочку-да-вуснаў
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Шчочку да вуснаў туліць...
Шчочку да вуснаў туліць,
каб таямніцу спытаць:
— Белая Русь, матуля,
гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
— Белая Русь — радзіма.
Перад табой ляжыць.
Крыкні — яна адгукнецца
звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
ускалыхнецца плёс.
Даль захлынецца громам —
Белая Русь запяе.
I азарыцца Нёман —
чыстае вока яе.
Падобныя старонкі
- скарбы-нашай-радзімы
- ганарымся-бацькаўшчынай
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-шчочку-да-вуснаў.1755963729.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin