Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-шчочку-да-вуснаў

Данута Бічэль-Загнетава — Шчочку да вуснаў туліць...

Шчочку да вуснаў туліць,
каб таямніцу спытаць:
— Белая Русь, матуля,
гэта дзяўчынка? Так?

Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
— Белая Русь — радзіма.
Перад табой ляжыць.

Крыкні — яна адгукнецца
звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
ускалыхнецца плёс.

Даль захлынецца громам —
Белая Русь запяе.
I азарыцца Нёман —
чыстае вока яе.

Падобныя старонкі

творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-шчочку-да-вуснаў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki