Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-фальклор

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Фальклор

Дзе на месцы палацяў
будуюцца ў спешцы палацы,
дзе месца сенсацый
на кожнай зялёнай палянцы,
заіскрылася песня
расінкай на елчынай лапцы —
скрыпяць мае лапці…

У людзей працавітых
усмешкай адгавеліся вусны.
Хай палашчаць вясковую ластаўку
шчырыя вусы —
то скупую слязінку,
то з яснага неба гром…
Як сучасна быць гусляром!

Не прыдумаць цяплейшага краю
за родную песню.
З ёй маўчу і смяюся,
за яе памру і ўваскрэсну.
У мінулым,
у будучай славе
ў народаў у ласцы —
скрыпяць мае лапці…

Падобныя старонкі

  • фальклорная-спадчына
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-цётка
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза
  • фальклор
  • данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-роднае-слова
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki