творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-зубры
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Зубры
Як ідуць – чутно здаля.
Як бягуць – дрыжыць зямля.
Раптам спыняцца, нібы
карчаватыя дубы.
Два рагі, бы два сукі.
Цёмна-бурыя бакі.
Не ад працы цяжкай, не,
па гарбу ў іх на спіне!
Хто прыдумаў, што зубры –
беларускія цары?
Не цары – гаспадары
у дрымучым гушчары.
Як ідуць, бары гудуць.
П’юць – успеняцца азёры.
Зарыкаюць – нікнуць зоры.
Узвышаюцца, як горы.
Хоць звяры яны, ды ўсё-ткі
неўміручыя, бы продкі.
Падобныя старонкі
- гаспадар-пушчы
- крэпасць-на-мяжы
- у-белавежскай-пушчы
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр
- зубрыная-сцежка
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-зубры.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1