Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-зубры

Данута Бічэль-Загнетава — Зубры

Як ідуць – чутно здаля.
Як бягуць – дрыжыць зямля.
Раптам спыняцца, нібы
карчаватыя дубы.
Два рагі, бы два сукі.
Цёмна-бурыя бакі.
Не ад працы цяжкай, не,
па гарбу ў іх на спіне!
Хто прыдумаў, што зубры –
беларускія цары?
Не цары – гаспадары
у дрымучым гушчары.

Як ідуць, бары гудуць.
П’юць – успеняцца азёры.
Зарыкаюць – нікнуць зоры.
Узвышаюцца, як горы.
Хоць звяры яны, ды ўсё-ткі
неўміручыя, бы продкі.

Падобныя старонкі

творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-зубры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki