творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-бяроза
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Бяроза
Снежная пустэча.
Бель у вочы коле…
I адна бяроза —
Вартаўніца поля.
Легкадумны вецер
Між галін смяецца,
Хоча запалоніць
Белакосай сэрца.
Хоць бярозу вабіць
Ў даль начная зорка, —
Стыне, не пакіне
Роднага пагорка.
Падобныя старонкі
- анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-як-сасна-з-бярозай-пасяб
- бяроза-белая
- ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-дзве-бярозы
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сасна-і-бяроза
- іншае/уладзімір-юрэвіч-бярозчыны-валёнкі
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1