Снежная пустэча. Бель у вочы коле… I адна бяроза — Вартаўніца поля. Легкадумны вецер Між галін смяецца, Хоча запалоніць Белакосай сэрца. Хоць бярозу вабіць Ў даль начная зорка, — Стыне, не пакіне Роднага пагорка.