Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-чаму-павінен-плакаць-ча

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Чаму павінен плакаць чалавек...

Чаму павінен плакаць чалавек,
Калі ён хоча весела смяяцца,
Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць
I таямніца свеціць з-пад павек?

За што яму бязладнае жыццё
Суровыя сюрпрызы падкідае,
Калі яго сяброўка маладая
Нясе ў сабе ягонае дзіцё?

Навошта ён даверліва пачаў
Начную споведзь з вопытным суседам,
Калі пасля прыйшлі за ёю следам
I здрада,
I знявага,
I адчай?

Чаму такі непрымірымы век,
I помніць крыўду горкую старую,
I ўсіх памылак даўніх не даруе?..
Чаму павінен плакаць чалавек?!

1995

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-чаму-павінен-плакаць-ча.1755963727.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki