творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-хто-раней
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Хто раней...
Хто раней,
хто пазней,
Толькі ўсе
Зноў і зноў
Мы прыходзім
Да простых,
як хлеб і паветра,
Высноў:
Што жыццё чалавеку –
Любому –
Даецца адно,
I што,
як ні надточвай,
Кароткае вельмі яно,
I што праўда на свеце
Адна –
Без крупінкі маны,
I што шчасця на свеце
Няма
Без сваёй стараны…
Колькі б ты ні мудрыў,
Як ні кідаўся б ты,
А прыходзіш
Да гэтай святой прастаты.
I ўзыходзяць
Над лесам
Пражытых табою гадоў
Непагасныя зоркі
Законаў бацькоў і дзядоў.
Прарастаюць зярняты
Яшчэ невядомых навук
На шырокіх далонях
Натруджаных рук.
I нідзе
Не схавацца
Ад сынавых ясных вачэй.
I на свеце тады
Жыць намнога цяжэй
I лягчэй.
1968
Падобныя старонкі
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце
- алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-хто-раней.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1