Генадзь Бураўкін — Ты, горад мой...

Ты, горад мой,
Даруй мне,
Што кожнаю вясной
Ірвуся я
Да руні,
Да засені лясной.

Хоць ты даўно любімым
Прыстанішчам мне стаў,
Дарогамі любымі
Бягу да першых траў,
Дзе спіць на кожным дрэве
Шпачыных крылаў шум,
Дзе мне вятрыска грэе
Вясковую душу…

Падобныя старонкі