Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-падаюць-яблыкі

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Падаюць яблыкі

Падаюць яблыкі –
Тупае восень па садзе.
Жоўтае лісце
Мяце на кляновай градзе.
А надвячоркам
На прызбе нячутна прысядзе
І залацісты праменьчык
Ля ног пакладзе.

Будзе пра лета мінулае
Думаць паціху.
Гляне спакойна
На познія кветкі ў вакне.
Здыме нязлосна
Са смуглай шчакі павуцінку
І гаркаваты начлежны дымок
Пракаўтне.

А як да цёплых сцяжынак
Падступяцца росы
І пахаваюцца
Змоўклыя птушкі ў гаях,
Пойдзе
Насустрач змярканню халоднаму
Восень – Можа, яшчэ не мая,
Хай бы яшчэ не мая…

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-падаюць-яблыкі.1755963727.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki