Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-падаюць-яблыкі

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Падаюць яблыкі

Падаюць яблыкі –
Тупае восень па садзе.
Жоўтае лісце
Мяце на кляновай градзе.
А надвячоркам
На прызбе нячутна прысядзе
І залацісты праменьчык
Ля ног пакладзе.

Будзе пра лета мінулае
Думаць паціху.
Гляне спакойна
На познія кветкі ў вакне.
Здыме нязлосна
Са смуглай шчакі павуцінку
І гаркаваты начлежны дымок
Пракаўтне.

А як да цёплых сцяжынак
Падступяцца росы
І пахаваюцца
Змоўклыя птушкі ў гаях,
Пойдзе
Насустрач змярканню халоднаму
Восень – Можа, яшчэ не мая,
Хай бы яшчэ не мая…

Падобныя старонкі

  • алесь-гарун/алесь-гарун-восень
  • восеньскія-песні
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень
  • алесь-салавей/алесь-салавей-восень
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-падаюць-яблыкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki