Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-не-ўгонішся-ніяк-за-час

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Не ўгонішся ніяк за часам...

Не ўгонішся ніяк за часам
Ні цягніком,
Ні на кані.
Зноў разбрыліся самапасам
Табе адведзеныя дні.

За ўсім адразу не паспееш,
Жыццё, як воблачка, сплыве.
I валасоў, брат, не пасееш
На аблыселай галаве.

I шчасця хітрую жар-птушку
Не зловіш за агністы хвост,
Як ні прыладжвай ёй кармушку,
Як ні бяжы за ёй наўпрост…

Усё будзённей і звычайней,
Усё прасцей і весялей.
Не варта кідацца ў адчаі,
Калі ты сёння не ў сядле.

Жыві сваёй галоўнай працай.
Трымайся даўніх добрых вех…
А што за часам нам не ўгнацца,
Дык гэта ўжо такі наш век…

1969

Падобныя старонкі

  • алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-не-ўгонішся-ніяк-за-час.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki