Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-над-дарогай

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Над дарогай...

Над дарогай –

туман ці пыл.

Ля дарогі –

маўклівы сад.

I гудуць, і гудуць слупы,
Як і дзесяць гадоў назад.

I над сцежкаю палявой
Васількамі – мае гады…
Ці то зоркі над галавой,
Ці то яблынь цяжкія плады.

Вецер шастае баравы,
Глуха грушы старыя рыпяць…
Ці то ў вырай ляцяць журавы,
Ці то песні не хочуць спаць…

Зноў для кожнай травінкі свой
Я на мілай бацькоўскай зямлі.
Толькі маці стала сівой…
Толькі яблыні адцвілі…

1965

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-над-дарогай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki