творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-мы-хочам-зразумець-гала
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Мы хочам зразумець галактык мову...
Мы хочам зразумець галактык мову.
А хто мне скажа,
думае аб чым
Сцяжынка ў полі,
спелы бор сасновы,
Рачулка,
што прыцмоквае ўначы?
Хто разгадае слёзы шэрай кані?
Хто расшыфруе для маёй душы
Аленя закаханага рыканне
І салаўіны цёхкат у цішы?
Свае званы пагойдваюць азёры.
Звініць гаёў кастрычніцкая медзь…
Мы слухаем маўклівае міжзор’е,
А блізкіх нам не можам зразумець.
Крыніца: Бураўкін Г. Выбранае: 1955-1995: Вершы, паэмы, казкі, песні. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 382 с.
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
- генадзь-бураўкін
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-мы-хочам-зразумець-гала.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1