творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-куды-б-толькі-ты-ні-пай
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Куды б толькі ты ні пайшоў...
Куды б толькі ты ні пайшоў,
Сустрэне прырода жывая:
Бясконцы шнурок мурашоў
Са сцежкаю сцежку сшывае;
Разважлівы хітры павук
Свой нерат пляце штохвіліны;
Як доктар пушчанскіх навук
Выстуквае дзяцел хваіны;
За колкім ажынным кустом
Сарока падскоквае вёртка;
З распушаным рыжым хвастом
Між сосен мільгае вавёрка;
Кузюркі кішаць у траве;
Цікуюць буслы за вужамі…
Усё, што жывое, –
Жыве,
Цябе быццам не заўважае.
Не стой жа нядбайна адзін –
З усімі ў суседстве і згодзе
І ты сабе мудра знайдзі
Занятак і месца ў прыродзе…
1999
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка
- генадзь-бураўкін
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-я-хачу-прайсці-па-зямлі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-куды-б-толькі-ты-ні-пай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1