Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-край-мой

Генадзь Бураўкін — Край мой…

Не залаты зусім,

не срэбны,

Быў на табе заўсёды ўбор
Звычайны самы,

самы зрэбны –

Зялёны луг ды сіні бор,
Каля дарогі жыта ў полі,
Вярба старая ля ракі
Ды ў жоўтым восеньскім прыполе
Рабін даспелых аганькі.

Ты не сляпіў вачэй.
Быў просты
Ва ўсе вякі твой родны ўзор:
Гаёў бялюткая бяроста,
Густы блакіт лясных азёр,
I лён, зусім як неба, сіні,
I ўсе ў рамонках берагі…
Мой беларускі,

мой адзіны

Край ад калыскі дарагі…

1966

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-край-мой.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki