Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-калыханка

Гэта старая версія дакумента!


Генадзь Бураўкін — Калыханка

Доўгі дзень, цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень, соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.

Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе, казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.

Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты так сама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Разам з намі засынай…

Падобныя старонкі

  • калыханка
  • алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка
  • калыханка
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме
  • васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-калыханка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki