творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-жэня-жэня
Гэта старая версія дакумента!
Генадзь Бураўкін — Жэня, Жэня...
Памяці Жэні Янішчыц
Жэня, Жэня!..
Што ж ты нарабіла?..
Як жа мы цябе не збераглі?!.
Жорсткім ветрам паламала крылы
Ластаўцы зняверанай зямлі.
Зноў з тупым адчаем і з журбою
Мы цябе пакінулі адну.
І – не замаліць перад табою
Горкую балючую віну.
Сумная, запозненая пошта
Больш не прынясе твае лісты…
Ластаўка палеская,
Навошта
Гэтак рана адляцела ты?..
1988
Падобныя старонкі
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-свята-пірага
- яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-ты-пакліч-мяне-пазаві
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-мова
- яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-каліна-зімы
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-жэня-жэня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1