творы:вінцэнт-дунін-марцінкевіч:вінцэнт-дунін-марцінкевіч-купала
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Купала
Вершаваная повесць «Купала» выйшла ў кнізе «Цікавішся? Прачытай!». Яна пачынаецца прадмовай, у якой аўтар прысвячае твор маршалку Бабруйскага павета Аляксандру Лапе, усхваляе гаспадара за яго добрыя справы. Апісваючы беларускае народнае свята Купалле, аўтар паказвае Лошыцу і яе ваколіцы.
Увогуле ў сваіх творах пісьменнік апісваў толькі тыя мясціны, якія добра ведаў.
Свята Купалы – свята сялянскага дабрабыту, гадання, які будзе ўраджай, далейшы лёс. У аповесці ўзнаўляецца гісторыя драматычных зносін паніча і вясковай дзяўчыны, дасканала апісваюцца ўсе абрадавыя ўрачыстасці, гісторыя з’яўлення свята Купалле. Даследчыкі адзначаюць, што мастацкія вартасці твора зніжае моцны маралізатарска-дыдактычны элемент.
Падобныя старонкі
творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/вінцэнт-дунін-марцінкевіч-купала.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin