Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-карамазаў:віктар-карамазаў-крыж-на-зямлі-і-поўня-ў-252

Віктар Карамазаў — Крыж на зямлі і поўня ў небе

Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» — гэта аповесць-эсэ жыцця мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Усяго ў кнізе 24 замалёўкі, якія даюць уяўленне пра жыццё і творчы шлях знакамітага беларускага пейзажыста. Большасць эскізаў аповесці тэматычна звязана з этапамі жыцця мастака. Вызначыўшы жанр свайго твора як «аповесць-эсэ», пісьменнік падкрэсліваў, што яго твор — гэта не дакументальны жыццяпіс і не навуковая манаграфія, прысвечаная творчасці В.К. Бялыніцкага-Бірулі, а мастацкі твор, які складаецца з эскізаў і эцюдаў. Віктар Карамазаў выкарыстоўвае дакументы (асабліва ўспаміны і пісьмы самога жывапісца), захоўвае храналагічную паслядоўнасць у развіцці падзей. Але галоўная каштоўнасць гэтага твора заключаецца ў тым, што пісьменніку ўдалося прадставіць чытачу асобу таленавітага жывапісца і ўсебакова акрэсліць абставіны яго жыцця.

творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-крыж-на-зямлі-і-поўня-ў-252.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki