творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-яшчарка
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Яшчарка
Воўк цераз балотца бег наўпрост,
Наступіў ён яшчарцы на хвост.
Пад нагою тут пачуўся хруст
Яшчарка рванулася пад куст.
Са здзіўленнем крыкнуў воўк стары:
– Хвост, які зламаўся, забяры!
– Не дуры мне, шэры, галавы! –
Яшчарка адказвае з травы. –
У мяне цяпер, каб ведаў ты,
Вырастуць два новыя хвасты.
Падобныя старонкі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-яшчарка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1