творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-яшчарка
Віктар Гардзей — Яшчарка
Воўк цераз балотца бег наўпрост,
Наступіў ён яшчарцы на хвост.
Пад нагою тут пачуўся хруст
Яшчарка рванулася пад куст.
Са здзіўленнем крыкнуў воўк стары:
– Хвост, які зламаўся, забяры!
– Не дуры мне, шэры, галавы! –
Яшчарка адказвае з травы. –
У мяне цяпер, каб ведаў ты,
Вырастуць два новыя хвасты.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-яшчарка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin