Віктар Гардзей — Ходзіць грак, як аграном

Па палетку ясным днём
Ходзіць грак, як аграном.
Сёння ў гэты дзень вясны
Свята першай баразны.
І да вечара ніяк
Не пакіне поле грак.

Падобныя старонкі