творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-страказа
Віктар Гардзей — Страказа
Ля ракі крушына і лаза.
З лісціка ўзляцела страказа.
Крылцамі трапеча і гудзе –
Толькі цень бліскучы на вадзе.
Так і кружыць цёплай раніцо́ю
Самалёцік сіні над ракою.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-страказа.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin