творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сонцу-брат-я
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Сонцу брат я...
Сонцу брат я і паплечнік, –
Летам хваліцца сланечнік. –
На яго падобны з твару:
Круглы, рыжы ад загару.
Хоць расту на градцы з краю, –
Я суседзяў саграваю.
Вось і жнівень на зыходзе,
Мокра, сыра ў агародзе.
Непагадзь вятры прыносяць,
І хвалька расліны просяць:
– Мы замерзлі ранкам гэтым,
– Ты сагрэй нас, як і летам.
Ды ад сораму, канечне,
Голаў апусціў сланечнік.
Падобныя старонкі
- ядвіга-бяганская/ядвіга-бяганская-сланечнікі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сонцу-брат-я.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1