Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сонцу-брат-я

Віктар Гардзей — Сонцу брат я...

Сонцу брат я і паплечнік, –
Летам хваліцца сланечнік. –
На яго падобны з твару:
Круглы, рыжы ад загару.

Хоць расту на градцы з краю, –
Я суседзяў саграваю.
Вось і жнівень на зыходзе,
Мокра, сыра ў агародзе.

Непагадзь вятры прыносяць,
І хвалька расліны просяць:
– Мы замерзлі ранкам гэтым,
– Ты сагрэй нас, як і летам.

Ды ад сораму, канечне,
Голаў апусціў сланечнік.

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сонцу-брат-я.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki