Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сойка-лесавод

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Сойка-лесавод

Садзяць леснікі штогод
І дубкі, і хвойкі.
А хіба ж не лесавод
Весялуха-сойка?

Птушка чуе халады
І ў асенняй пушчы
То збірае жалуды,
То арэхі лушчыць.

Не спалохае зіма
Галадоўкай птушку:
На запас чаго няма
Ў сховах весялушкі.

Толькі вось бяда адна:
Сойка забывае
Тыя месцы, дзе яна
Свой запас хавае.

Дрэўцы вырастаюць там –
Ці дубок, ці хвойка.
Лес вырошчваць леснікам
Памагае сойка!

Падобныя старонкі

  • сойка
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-крык-сойкі
  • снегавыя-ванны
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сойка-лесавод.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki