Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сойка-лесавод

Віктар Гардзей — Сойка-лесавод

Садзяць леснікі штогод
І дубкі, і хвойкі.
А хіба ж не лесавод
Весялуха-сойка?

Птушка чуе халады
І ў асенняй пушчы
То збірае жалуды,
То арэхі лушчыць.

Не спалохае зіма
Галадоўкай птушку:
На запас чаго няма
Ў сховах весялушкі.

Толькі вось бяда адна:
Сойка забывае
Тыя месцы, дзе яна
Свой запас хавае.

Дрэўцы вырастаюць там –
Ці дубок, ці хвойка.
Лес вырошчваць леснікам
Памагае сойка!

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сойка-лесавод.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki