Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-снегавік

Віктар Гардзей — Снегавік

На двары і шум, і смех.
Капяжы цурчаць са стрэх.

– Да цяпла я не прывык, –
Плача бедны Снегавік.

Свеціць сонца ўсё ярчэй –
Слёзы капаюць з вачэй.

Плакаў, жаліўся бядак,
Аслабеў, зусім абмяк.

Дзе схаваўся Снегавік?
Дзе ён, сплакаўшыся, знік?

Хлопцы па двары ішлі –
Толькі лужынку знайшлі.

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-снегавік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki