творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-сарока
Віктар Гардзей — Сарока
Слава чысценька памыўся,
Ажно тварык засвяціўся.
На падворак выбег з хаты,
Пасмяяўся з сына тата:
– Вунь сарока недалёка,
Украдзе цябе сарока,
Бо такую звычку мае:
Што блішчыць, усё хапае.
Напужаўся птушкі Слава –
Паляжаў на сонцы ў травах,
Пад сасонкай на грудочку
Пагуляў ён у пясочку,
У канаве папляскаўся
І здаволены застаўся:
Бруд на носе, бруд на шчоках
Не ўкрадзе цяпер сарока!
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сарока.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin