Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-рагаты-грыбнік

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Рагаты грыбнік

Паміж ялін кашлатых,
Па верасе ў расе
Ідзе грыбнік рагаты
I барадой трасе.

Лясныя помніць сцежкі
I ляды, дзе заўжды
Збірае сыраежкі,
Апенькі і грузды.

Гаямі і барамі
Не ходзіць ён з кашом,
Грыбы бярэ губамі
Ці ліжа языком.

Яго між дрэў кашлатых
Вітае пушча ўся.
У грыбніку рагатым
Як не пазнаць лася!

У шапачцы прывабнай
Мільгнецца баравік,
Дык перад ім нязграбна
Аж кленчыць той грыбнік.

Падобныя старонкі

  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-зайчык-выхваляйчык
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-казка-пра-ласку
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-уцякач
  • еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-маці
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-рагаты-грыбнік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki