Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-пралескі

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Пралескі

На выспы і на ўзлескі,
На сонечны прыгрэў
Разбегліся пралескі
З-пад азалелых дрэў.

Набраклі сокам клёны.
Пах кружыць галаву.
Спусціўся дождж зялёны
На лес і на траву.

Птушыны грай святлістым ранкам
Усё смялей, усё гучней.
Пяе на яблыні заранка,
На вішні свішча салавей.

Паслухаўшы іх спеў натхнёны,
Гарбуз і той на нізкі плот
Павесіў цвету мікрафоны
I штось мурлыча, быццам кот.

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-пралескі.1755963723.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki