творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-пралескі
Віктар Гардзей — Пралескі
На выспы і на ўзлескі,
На сонечны прыгрэў
Разбегліся пралескі
З-пад азалелых дрэў.
Набраклі сокам клёны.
Пах кружыць галаву.
Спусціўся дождж зялёны
На лес і на траву.
Птушыны грай святлістым ранкам
Усё смялей, усё гучней.
Пяе на яблыні заранка,
На вішні свішча салавей.
Паслухаўшы іх спеў натхнёны,
Гарбуз і той на нізкі плот
Павесіў цвету мікрафоны
I штось мурлыча, быццам кот.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-пралескі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin