творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-пралескі
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Пралескі
На выспы і на ўзлескі,
На сонечны прыгрэў
Разбегліся пралескі
З-пад азалелых дрэў.
Набраклі сокам клёны.
Пах кружыць галаву.
Спусціўся дождж зялёны
На лес і на траву.
Птушыны грай святлістым ранкам
Усё смялей, усё гучней.
Пяе на яблыні заранка,
На вішні свішча салавей.
Паслухаўшы іх спеў натхнёны,
Гарбуз і той на нізкі плот
Павесіў цвету мікрафоны
I штось мурлыча, быццам кот.
Падобныя старонкі
- пралеска
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
- пралескі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-пралескі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1