Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-незабудкі-азёр

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Незабудкі азёр

Ля ціхай затокі на плёсе
Ёсць шчасце згадаць аб любві.
Сваіх я не высушу вёсел –
Плыві, мая лодка, плыві!

Крычаць патрывожана гусі
У мройны азёрны разліў.
А карта маёй Беларусі –
Як луг, што блакітна зацвіў.

Ля Браслава звоняць крыніцы.
Азёры Наддзвіння бруяць.
І вербы схіляюцца ніца,
І вёслы, і вёслы блішчаць.

Якая ж нязнаная сіла
І вабіць сюды, і заве,
Дзе Нарач нябёсы ўтапіла,
Дзе Свіцязь плюскоча ў траве.

Запеў пастушковае дудкі
Ля плёсаў яшчэ не замёр.
І росна цвітуць незабудкі
Маіх беларускіх азёр.

Падобныя старонкі

  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-незабудкі-азёр.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki