творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-на-поле-лёг-асенні-роздум
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — На поле лёг асенні роздум...
На поле лёг асенні роздум,
Смуга – на лес, лісток – на гаць.
Нам птушкі давяраюць гнёзды,
Калі ў субтропікі ляцяць.
Ляцяць над лугам і над нівай.
Ляцяць за шэры край нябёс.
I мы жадаем ім: «Шчасліва!»
I нам баліць птушыны лёс.
Крычаць над борам і над гаем.
Крычаць у скрусе і жальбе.
Калі мы гнёзды зберагаем,
То зберагаем і сябе.
Ляціце, мілыя, ляціце!
Пакуль давер ёсць на зямлі,
Жаўрук зазвоніць у блакіце
I зноў пратрубяць жураўлі.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-на-поле-лёг-асенні-роздум.1755963722.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin