Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-на-поле-лёг-асенні-роздум

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — На поле лёг асенні роздум...

На поле лёг асенні роздум,
Смуга – на лес, лісток – на гаць.
Нам птушкі давяраюць гнёзды,
Калі ў субтропікі ляцяць.

Ляцяць над лугам і над нівай.
Ляцяць за шэры край нябёс.
I мы жадаем ім: «Шчасліва!»
I нам баліць птушыны лёс.

Крычаць над борам і над гаем.
Крычаць у скрусе і жальбе.
Калі мы гнёзды зберагаем,
То зберагаем і сябе.

Ляціце, мілыя, ляціце!
Пакуль давер ёсць на зямлі,
Жаўрук зазвоніць у блакіце
I зноў пратрубяць жураўлі.

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • птушкі-шчасця
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-на-поле-лёг-асенні-роздум.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki