Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-залаты-лістапад

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Залаты лістапад

У лясах, на балоце
ліставей,
лістапад.
І стаіць у пяшчоце
залацісты наш сад.

Павуцінай затканы
сенажаці,
лугі.
Лёг на лес, на паляны
сіні водсвет смугі.

Лісце з шэлестам льецца
на траву,
на чабор.
Зелянейшым здаецца
ад святла ціхі бор.

Клін ляціць жураўліны
над зямлёй
наўскасяк.
Заірдзелі каліны.
Пажаўцеў беразняк.

Каля клёнаў барвовых
вецер кружыць лісты.
У гаях,
у дубровах
лістапад залаты.

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад
  • васіль-вітка/васіль-вітка-лістапад-946
  • кінафестываль-лістапад
  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-асенні-рытурнэль
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-залаты-лістапад.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki