творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-зайцаў-хлеб
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Зайцаў хлеб
Дзед у лес хадзіў. І з хлебам
дома разгарнуў пакунак:
– З’есці, Мішка, яго трэба –
гэта ж зайцаў пачастунак.
Хлеб застаўся ад абеду.
Але, з’еўшы паўакрайца,
Мішка кажа: – Хлеба, дзеду,
папрасі і заўтра ў зайца.
Падобныя старонкі
- вытаптаны-хлеб
- хлеб-для-партызанаў
- хлеб-3612
- хлеб
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-зайцаў-хлеб.1755963722.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin