творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-зайцаў-хлеб
Віктар Гардзей — Зайцаў хлеб
Дзед у лес хадзіў. І з хлебам
дома разгарнуў пакунак:
– З’есці, Мішка, яго трэба –
гэта ж зайцаў пачастунак.
Хлеб застаўся ад абеду.
Але, з’еўшы паўакрайца,
Мішка кажа: – Хлеба, дзеду,
папрасі і заўтра ў зайца.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-зайцаў-хлеб.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin