Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-жураўліная-труба

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Коцікі на вярбе

Жураўліная труба
Праспявала весела.
Косы доўгія вярба
Над вадою звесіла.

Песні звонкай не ў журбе
Долы адгукнуліся.
Раннем ясным на вярбе
Коцікі прачнуліся.

Гнёзды гай стары сагрэў,
Сонейка ўсміхаецца.
У змакрэлым вецці дрэў
Птушкі звонка раяцца.

І звіняць, удаль бягуць
Ручайкі срабрыстыя.
На вярбе цвітуць, цвітуць
Коцікі пушыстыя.

Завірухі адгулі,
Сцюжы больш не сцюжацца.
Пчолы, мушкі, матылі
Над вярбою кружацца.

Падобныя старонкі

  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-жураўліная-труба.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki