творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-жураўліная-труба
Віктар Гардзей — Коцікі на вярбе
Жураўліная труба
Праспявала весела.
Косы доўгія вярба
Над вадою звесіла.
Песні звонкай не ў журбе
Долы адгукнуліся.
Раннем ясным на вярбе
Коцікі прачнуліся.
Гнёзды гай стары сагрэў,
Сонейка ўсміхаецца.
У змакрэлым вецці дрэў
Птушкі звонка раяцца.
І звіняць, удаль бягуць
Ручайкі срабрыстыя.
На вярбе цвітуць, цвітуць
Коцікі пушыстыя.
Завірухі адгулі,
Сцюжы больш не сцюжацца.
Пчолы, мушкі, матылі
Над вярбою кружацца.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-жураўліная-труба.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin