Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-жнівень

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Жнівень

Год багаты, умалотны.
Пахне жытам і раллёй.
Жнівень белыя палотны
Рассцілае над зямлёй.

У тумане на балоце
Пратрубілі журавы.
Гай стаіць у пазалоце,
Парыжэлі паплавы.

Над лясамі, над лугамі
Праплыве гусіны клін.
Не змываецца дажджамі
Чырвань яркая з калін.

На хмурынцы гром паехаў
Міма сосен і дубоў.
Многа яблык і арэхаў,
Многа ягад і грыбоў.

Пазбіраюць людзі дбайна
Лета шчодрыя дары.
Сціхлі на палях камбайны –
загудзелі трактары.

За асінкай, за вярбою
Восень – рыжаю лісой.
Пахне жытам і раллёю
Перад новаю сяўбой.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
  • летам-у-бары
  • шчаслівая-ўсмешка-лета
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
  • якуб-колас/якуб-колас-лета
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-жнівень.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki