творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-дзятлы-майстры
Віктар Гардзей — Дзятлы-майстры
Дзятлы майструюць тут і там
Дамкі з адным ваконцам:
Дупло – шпакам, дупло – драздам,
Дупло – сіваваронцы.
З цямна лясныя цесляры
Дзяўбуць нястомна дрэвы,
Бо вельмі ж любяць на зары
Сваіх суседзяў спевы.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-дзятлы-майстры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin