Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-гэты-тоўсценькі-янот

Гэта старая версія дакумента!


Віктар Гардзей — Гэты тоўсценькі янот

Вось чысцёха дык чысцёха
Гэты тоўсценькі янот:
Высцілае норку мохам,
Бруднай ежы – ані ў рот.

Мышку зловіць пад абрывам,
Яйкі ў птушак украдзе,
Потым ён сваю спажыву
Прапалошча у вадзе.

Ён жыве наўскрай балота
Каля рэчкі з чыстым дном.
Нездарма, як бач, янота
Сталі зваць паласкуном.

Падобныя старонкі

  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
  • янот-паласкун
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-янот-і-крот
  • віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-гэты-тоўсценькі-янот.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki