творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-гэты-тоўсценькі-янот
Віктар Гардзей — Гэты тоўсценькі янот
Вось чысцёха дык чысцёха
Гэты тоўсценькі янот:
Высцілае норку мохам,
Бруднай ежы – ані ў рот.
Мышку зловіць пад абрывам,
Яйкі ў птушак украдзе,
Потым ён сваю спажыву
Прапалошча у вадзе.
Ён жыве наўскрай балота
Каля рэчкі з чыстым дном.
Нездарма, як бач, янота
Сталі зваць паласкуном.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-гэты-тоўсценькі-янот.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin