Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-гультайка

Віктар Гардзей — Гультайка

Мець сваё гняздо – ці чулі? –
Захацелася зязюлі.
Сойка вучыць: – Ты з ялінак
Наламі сухіх галінак.
Раіць ластаўка: – За рэчкай
Глею многа для гняздзечка.
Дзяцел кажа: – Слухай, любка,
Выдзеўбі дупельца дзюбкай.
Бусел хмыкнуў: – Лепш вясною
Кола зацягні на хвою.
Птушкі ўсе ляцяць з парадай,
Ды зязюля ім не рада:
– Гэта столькі многа працы?
Не, не трэба мне палацы!
І ў гняздо заранцы яйка
Зноў падкінула гультайка.

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-гультайка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki