творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-веснавыя-ручайкі
Віктар Гардзей — Веснавыя ручайкі
Лес і луг пасля адлігі
абудзіў
вясёлы звон.
Па рацэ сплываюць крыгі –
за снягамі наўздагон.
Так звінелі, так звінелі,
лёд зламаўшы,
ручайкі,
што на звон іх прыляцелі
сустракаць вясну шпакі.
Падобныя старонкі
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-веснавыя-ручайкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin